Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія мабіліуе на вайну арганізаваную злачыннасць

28.07.2026 09:12
Расія хутчэй траціць чалавечы рэсурс, чым прасоўваецца на Данбасе. У гэтых умовах Крэмль сягае па ўсё новыя рэзервы.
Аўдыё
  • Расія рыхтуе новую мабілізацыю
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Правал бліцкрыгу ў 2022 годзе стаў для Пуціна цяжкай няўдачай, але Крэмль вырашыў, што мае шматразовую перавагу над Кіевам у людскіх рэсурсах і эканамічных магчымасцях.

Масква была перакананая, што непазбежна пераможа ў вайне на знясіленне. Цяпер усё больш бачна, што гэтая логіка не спрацоўвае. Расія хутчэй траціць чалавечы рэсурс, чым прасоўваецца на Данбасе.

У гэтых умовах Крэмль сягае па ўсё новыя рэзервы. Аналітыкі Інстытут вывучэння вайны (ISW) заявілі, што расійскае кіраўніцтва рыхтуецца да абвяшчэння новай мабілізацыі. Пра гэты сведчыць той факт, што Дзярждума прыняла закон, які дазваляе грамадзянам з непагашанымі судзімасцямі, у тым ліку асуджаных за кантрабанду наркотыкаў і ўдзел у арганізаваных злачынных групах, заключаць кантракты з Мінабароны ў перыяд афіцыйнай мабілізацыі. Па ацэнцы ISW, гэтыя меры сведчаць аб сістэмнай падрыхтоўцы Крамля да магчымай мабілізацыі, якая застаецца вельмі непапулярнай у расійскім грамадстве.

На думку палітолага Паўла Усава, гэта сведчанне таксама таго, што Расія ў вайне не перамагае.

— Гэта спроба канчаткова ўрэгуляваць сістэму, пры якой злачынцаў бяруць у войска. Дадзены набор пачаўся пасля адчувальных страт рэгулярных войскаў у 2022-м годзе. Але спачатку гэта практыкавалася прыватнымі вайсковымі групамі, як Вагнер. Потым дадзены падыход пераняла расійская армія. Гэта паўплывала на крыміналізацыю расійскай арміі ды рост злачыннасці ў цывільным жыцці. Але для Крэмля важней было захаваць дастаўку новых салдат на фронт. Цяпер жа Расіі не хапае рэсурсаў на фронце, а Пуціну неабходна стварыць прарыў на фронце. Масква імкнецца захаваць ціск на Украіну, каб прымусіць Кіеў пагадзіцца на патрабаванні вайны. Крэмль спяшаецца, бо ўнутры Расіі нарастае колькасць праблем.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі