Пра змену стаўлення сведчыць моцная грамадская рэакцыя нават на побытавыя канфлікты з удзелам расіян. Пра стаўленне да расіян на Каўказе мы паразмаўлялі з экспертам.
Нядаўна журналісты звярнулі ўвагу на тое, як бытавы канфлікт на вяселлі ў Грузіі перарос у гарачую дыскусію ў сацыяльных сетках з мільённымі праглядамі і тысячамі каментароў у інтэрнэце: з аднаго боку, з'явіліся сцвярджэнні, што ў Грузіі цяпер б'юць за рускую мову, прычым нават жанчын, а з другога ў Тбілісі адбыўся мітынг з плакатамі з заявамі пра тое, што расійскія турысты нахабна сябе паводзяць, у той час, як Расія акупуе 20% тэрыторыі Грузіі. Таксама ў Арменіі ў грамадстве адчуваецца расчараванне ад Расіі. З чым гэта звязана, мы паразмаўлялі з выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта ды экспертам Акадэмічнага цэнтру стратэгічных даследванняў Конрадам Заштаўтам.
— У Грузіі рады расійскім турыстам, але памятаюць пра пяцідзённую вайну і пра тое, што менавіта грузіны сталі яе ахвярамі. Расія пад прэтэкстам абароны асецін акупавала грузінскія землі ды змусіла грузін стаць уцекачамі. Таксама ў буйных гарадах, асабліва ў Тбілісі спачуваюць Украіне і параўноваюць цяперашнюю расійскую агрэсію з нападам на Грузію. У Арменіі адчуваецца расчараванне ў расіянах, армяне лічаць, што Расія іх здрадзіла. Цяпер армянскія ўлады разлічваюць на тое, што палепшаць адносіны з суседзямі ды змогуць даць краіне дабрабыт за кошт рэгіянальнай супарцы ды паляпшэння адносін з Захадам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухацайце размову ў аўдыёфайле