Палітолаг Павал Усаў мяркуе, што гэта абсалютна немагчыма.
— Ідэя існуе столькі, колькі беларуская дыяспара. І хоць сама па сабе яна добрая, то час і рэсурсы для рэалізацыі даўно сышлі. Калі мы кажам пра класічны ўніверсітэт, то гэта абсалютна немагчыма. Акрамя таго, спробы пераўтварыць ЕГУ ў беларускі ўніверсітэт скончыліся правалам. Знайсці спецыялістаў ва ўсіх сферах вельмі цяжка. А займацца вузкай сферай — няма сэнсу. Выкладаць гісторыю і паліталогію чарговы раз для чарговых людзей — гэта неактуальна. Гуманітарных пляцовак шмат — Вольны ўніверсітэт, праграма Каліноўскага. Калі пасля 2020 году былі ідэалагічна спрыяльныя ўмовы, то зараз у такіх ідэях і закліках няма сэнсу.
Журналістка Аксана Колб не згодная, што цяпер не час. Паводле яе, у 2020-м не было столькі падставаў, колькі з’явілася зараз.
— Калі мы пабачым колькасць выкладчыкаў, якія з’ехалі за апошнія гады, то пачаць гэтую справу можна. Пытанне не ў тым, час ці не, а ў жаданні, каб знайшліся апантаныя ідэяй людзі і пачалі дзейнічаць. Грошы? Зноў жа ёсць шмат беларусаў, якія маюць грошы. Той жа Віктар Пракапеня. Чаму не? Чаму яго не заахвоціць да гэтага? Ёсць іншыя паспяховыя бізнесы. Параўноўваць з ЕГУ не трэба. ЕГУ адразу з моманту выезду з Беларусі перастаў быць беларускім, можа толькі першы год. Сама ідэя — актуальная і вырашальная.
Поўная дыскусія — у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё