Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі кожны другі рубель дзяржаўнага бюджэту ідзе на вайну

07.09.2026 14:01
З падлікаў вынікае, што сёлета за шэсць месяцаў года склалі больш за 10% ВУП, гэта параўнальна з тым, што меў СССР, які выдаткоўваў на вайсковую сферу 12%ВУП у год. Гэты цяжар СССР не вытрымаў, ці Расія можа паўтарыць лёс савецкай імперыі, пра гэта размова з экспертам.
Аўдыё
  • Ці ваенныя выдаткі надарвуць сілы крамлёўскага рэваншызму
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Паводле незалежных ацэнак, сумарныя ваенныя выдаткі Расіі за апошнія гады перавысілі 746 мільярдаў долараў. На вайну і абарону Масква траціць прыкладна $915 млн у дзень. Ваенныя выдаткі складаюць 46% федэральнага бюджэту, гэта значыць упершыню ў гісторыі краіны амаль кожны другі рубель дзяржаўных расходаў ідзе на вайну. Гэта рэкорд і, калі дадзеныя тэмпы захаваюцца, ваенныя апетыты Крамля будуць каштаваць Расіі 9% ВУП, што стане рэкордам за ўсю постсавецкую гісторыю.

Падобная сітуацыя была ў СССР, дзе на абарону выдавалі каля 12% ВУП. Справа ў тым, што цягам ХХ-га стагоддзя Саюз быў адной з самых ваюючых дзяржаў свету: афіцыйна прызнана 43 войны пасля 1945 году. Ці таксама Расію чакаюць бесперапынныя войны, і ці ў стане яна іх вытрымаць? Пра гэта размова з палітолагам Паўлам Усавым.

— Спецыялісты даказалі, што існуе сувязь паміж узроўнем ваенных выдаткаў і распадам імперыі. Гэта назіралася ў выпадку імперыі Габсбургаў, старажытнага Рыму ды Брытанскай імперыі. Як толькі выдаткі на армію ды вайны перавышаюць пэўны ўзровень, пачынаюцца сурʼёзныя крызісы і магчыма нават распад.

Савецкі Саюз таксама тут добры прыклад. Паводле ацэнках ЦРУ і экспертаў саветолагаў, у 1980-я гады ваенныя выдаткі СССР фактычна вагаліся ў раёне 12% ВУП. У выніку краіна не вытрымала дадзены цяжар, кажа эксперт.

— Сёлета ваенныя расходы Расіі ў першым паўгоддзі склалі 10,7 трыльёнаў рублёў, або 10,5% ВУП, і паглынулі ўжо 57% даходаў бюджэту, але Расія яшчэ мае запас трываласці і пакуль ёй не пагражае лёс СССР.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі