Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пуцін набірае абароты, а паведамленні з боку ЗША становяцца ўсё больш трывожнымі

16.09.2026 13:35
«Амерыканцы былі шакаваныя тым, што на наступны дзень пасля візіту Рэткліфа ў Маскву Пуцін правёў масавыя атакі на Украіну».
Прэзідэнт Дональд ТрампPAP/EPA/NEIL HALL

Амерыканцы былі здзіўленыя паводзінамі Уладзіміра Пуціна пасля місіі кіраўніка ЦРУ ў Маскву, верагодна, такія высновы зрабілі прадстаўнікі польскага ўраду пасля перамоваў з адміністрацыяй ЗША, паведамляюць крыніцы «Onet». Гэтая інфармацыя супадае з нападам на польска-ўкраінскую мяжу і з падрыхтоўкай службаў бяспекі да далейшых расійскіх правакацый.

На мінулым тыдні прэм'ер Дональд Туск заявіў, што атрымаў справаздачу ад кіраўніка ЦРУ Джона Рэткліфа пра магчымыя падзеі ў бліжэйшыя месяцы. Ён падкрэсліў, што Польшча і Еўропа павінны быць гатовыя да розных сцэнараў не толькі на расійска-ўкраінскім фронце, але і на ўсходнім флангу.

Амерыканскія СМІ нагадваюць, што Рэткліф накіраваўся ў Маскву, каб заклікаць расіян да ўдзелу ў мірных перамовах. Верагодна, ён таксама сказаў Расіі, што яе пазіцыя слабее і яшчэ пагоршыцца, калі ваенныя дзеянні будуць працягвацца.

Паводле каментатараў, візіт кіраўніка ЦРУ спадзяваных вынікаў не даў, а сам Пуцін успрыняў яго, як доказ слабасці Захаду.

— Амерыканцы былі шакаваныя тым, што на наступны дзень пасля візіту Рэткліфа Пуцін распачаў масіраваную атаку на Украіну. Пазней яны распытвалі хаўруснікаў у Цэнтральнай Еўропе, у тым ліку і нас, і задаваліся пытаннем, якой магла быць мэта згаданай дэманстрацыі. Таму што ў іх няма ніякіх сумневаў, што гэта была дэманстрацыя, — паведамляе сайт са спасылкай на аднаго з польскіх чыноўнікаў.

Гэтая сітуацыя непакоіць Варшаву, бо выклікае пытанні аб палітычнай эфектыўнасці Вашынгтона, тым больш што сігналы, якія паступаюць з ЗША, супярэчлівыя. Прэзідэнт Дональд Трамп, то хваліць украінцаў, то вінаваціць іх у высокіх цэнах на паліва, выкліканых украінскімі нападамі на энергетычную інфраструктуру ў Расіі.

З польскага пункту гледжання трывогу выклікаюць таксама нядаўнія адстаўкі людзей з ключавых пасад у Міністэрстве абароны ЗША.

аз