Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Крамлю ўдалося прыцягнуць расіян на выбарчыя ўчасткі

21.09.2026 15:23
Паводле афіцыйных дадзеных, яўка склала 59%, што стала рэкордам з 2011 года, кіроўная партыя атрымала падтрымку большасці, Крэмль працягне вайну, перакананы палітолаг Павал Усаў.
Аўдыё
  • Павал Усаў: выбары патрэбныя Крамлю
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

«Адзіная Расія» перамагла на выбарах у Дзяржаўную думу ў Расіі. Расійскі ЦВК падвёў папярэднія вынікі выбараў у Дзярждуму. Пасля апрацоўкі 93% пратаколаў на раніцу 21 верасня «Адзіная Расія» набірала 58% галасоў. На другім месцы ідзе КПРФ з 14%, на трэцім — ЛДПР з 9%, на чацвёртым — «Новыя людзі» з 8%. «Справядлівая Расія» набрала 5% і змагла прайсці пяціпрацэнтны парог.

Кандыдаты ад «Адзінай Расіі» таксама лідзіруюць у 208 з 225 аднамандатных акруг, у тым ліку ва ўсіх акругах Масквы. Партыя ўлады можа разлічваць на 355 месцаў у Дзярждуме, што азначае найбуйнейшую фракцыю ў парламенце і канстытуцыйную бальшыню. Пяць гадоў таму, яшчэ да пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне, «ЕР» набрала 49,82%. На думку палітолага Паўла Усава, выбары патрэбныя Крамлю, каб прадэманстраваць, што расійскае грамадства падтрымлівае курс Пуціна на вайну ды мабілізацыю.

— Такія мерапрыемствы ў крытычны перыяд вельмі важныя для сістэмы. Два гады таму падобным чынам прайшлі прэзідэнцкія выбары. Здавалася б, які сэнс іх праводзіць падчас вайны, але выбары ў Расіі вырашаюць для ўладаў дзве важныя задачы. Перш за ўсё паказваюць сапраўнасць сістэмы, наколькі яна можа кантраляваць выбары ва ўмовах крызісу. Бачна, што можа. Другое — гэта дэманстрацыя згуртаванасці народу і ўлады. Арганізаванае галасаванне паказала народу адзінства з уладамі. Падчас кампаніі мы ўбачылі, што масавы ўдзел у галасаванні адбыўся. Дарэчы, гэтаму паспрыяла апазіцыя, якая заклікала галасаваць за камуністаў ды «Новых людзей». Гэта дапамагло ўладам стварыць карцінку масавага ўдзелу.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі