Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аксана Колб: У пастаўках угнаенняў у ЗША ёсць другое дно

24.09.2026 11:34
У кастрычніку ў порт Новага Арлеана павінна прыбыць першая за чатыры гады партыя беларускіх калійных угнаенняў.
Аўдыё
  • Аксана Колб: У пастаўках угнаенняў у ЗША ёсць другое дно
 ,  ,
Аксана Колб, Лена Вялічка, Павал Усаўфота: Польскае радыё

Пастаўка стане першым фізічным пацвярджэннем аднаўлення камерцыйнага гандлю беларускім каліем са ЗША пасля адмены амерыканскіх абмежаванняў. Партыя аб'ёмам 30 тыс. тон будзе мець найперш сімвалічнае значэнне: яна пацвярджае вяртанне беларускага вытворцы на амерыканскі рынак.

Калі казаць пра баланс паставак, то ён не зменіцца, гаворыць палітолаг Павал Усаў.

— Мне гэта нагадала, як калісьці Беларусь атрымала адзін танкер венесуэльскай нафты. З гэтага зрабілі вялікую інфармацыйную падзею, хоць потым усё і спынілася. Без транзіту праз Літву, Латвію, стварэння сталай камунікацыі для ЗША пакупка будзе нерэнтабельнай у параўнанні з тым, што яны атрымліваюць ад Канады. Беларусь не будзе ў стане забяспечыць усе пастаўкі замест Канады. Таму гэта не зменіць сітуацыю, хоць з пункту гледжання ЗША і асабіста Трампа любыя спробы кампенсаваць страты ад сваёй палітыкі, яны добрыя. Атрымаць некалькі мільёнаў тон угнаенняў з Беларусі будзе добра, хоць застаецца пытанне кошту.

Акрамя эканамічнага фону, які мала апраўданы, у гэтых пастаўках ёсць другое дно, дзеля якога ўсё і рабілася, гаворыць журналістка Аксана Колб.

— Для Беларусі гэта сігнал іншым краінам: глядзіце, мы гандлюем са Штатамі, зараз вы можаце гандляваць з намі, як, напрыклад, Бразіліі. Для Трампа магчымасць сказаць: бачыце, я ж магу ўсё вырашыць. Магчыма, станоўчыя эканамічныя наступствы будуць, але дакладна не цяпер, і нават не праз месяц, а можа і не год.

Поўная размова — у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка