Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пра сям’ю Пуціна вядома вельмі мала. Журналісты даведаліся імя яго ўнучкі — як у гераіні амерыканскага фільма

25.09.2026 18:03
Пуцін хавае членаў сваёй сям'і, яны карыстаюцца выдуманымі імёнамі.
 .
Уладзімір Пуцін.Фота: РИА Новости

Унучку Уладзіміра Пуціна, дачку Кацярыны Ціханавай і балетмайстра Ігара Зеленскага, завуць Эльза. Пра гэта стала вядома дзякуючы аналізу ўцечкі базы даных Федэральнай памежнай службы Расіі, праведзянаму журналістамі выдання «Праект», пра што піша «Onet». Васьмігадовая дзяўчынка падарожнічала з бацькамі пад прозвішчам маці — Ціханава. У базе даных яна значылася як Эльза Ігараўна Ціханава. Такім чынам, ёй далі выдуманае прозвішча, але пакінулі сапраўднае імя па бацьку.

Дзяўчынка носіць тое ж імя, што і персанаж — прынцэса Эльза з галівудскага мультфільма «Халоднае сэрца» (Frozen). Дачка Пуціна, Кацярына Ціханава, вядомая сваёй любоўю да Галівуду; на вяселлі са сваім першым мужам Кірылам Шамалавым яна выканала песню з амерыканскага мультфільма «Анастасія».

Эльза нарадзілася ў снежні 2017 года. Упершыню яна выехала з Расіі незадоўга да двухгадовага ўзросту. У лістападзе 2019 года дзяўчынка разам з бацькамі паляцела на бізнес-джэце ў Мюнхен, дзе ў той час працаваў Зеленскі. Сям'я заставалася там роўна два месяцы. Пазней дзяўчынка таксама лятала ў Харватыю.

Паводле «Праекта», падрабязнае расследаванне на аснове ўцечкі памежных даных журналісты плануюць апублікаваць на наступным тыдні. Яно раскажа, куды, з кім і на якіх самалётах лятаюць расійскія чыноўнікі.

Выданне адзначае, што Пуцін хавае членаў сваёй сям'і, і яны карыстаюцца выдуманымі імёнамі. Напрыклад, сыны ад адносін з Алінай Кабаевай, паводле расследавання, носяць прозвішча Спірыдонавы, а пазашлюбная дачка ад Святланы Крываногіх вядомая як Луіза Розава.

нг