Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітолаг: Вайна ва Украіне пераходзіць у фазу «перанапружання рэсурсаў»

28.09.2026 15:21
Канец году пройдзе ва ўмовах масіраваных атак Расіі па Украіне ды правакацый супраць Еўропы. Гэта вынік таго, што Пуцін акрылены ростам палітычнай напружанасці ў ЕС, перакананы палітолаг Павал Усаў.
Аўдыё
  • Палітолаг Павал Усаў: Вайна ва Украіне пераходзіць у фазу “перанапружання рэсурсаў”
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Украіна вытрымала летнюю навалу з боку расійскага агрэсара. Аперацыі ўкраінскага войска ў 2026 годзе дазволілі вызваліць удвая больш тэрыторыі, чым падчас контрнаступлення 2023 года, паведаміў французскі OSINT-аналітык Клеман Мален. Аднак расейскія вайскоўцы па-ранейшаму працягваюць захопліваць ва Украіне больш тэрыторый, чым украінскія — вызваляюць, напісаў аналітык даследчай групы Conflict Intelligence Team (CIT). Расія таксама павялічыла колькасць ракетных і дронавых атак па ўкраінскіх гарадах. У выніку Пуцін хваліцца тым, што ён перамагае. Ці гэта так, мы спыталіся ў палітолага Паўла Усава.

— Нельга казаць пра тое, што Расія перамагае ў гэтай вайне, якая цягнецца больш за 4 гады, аніводныя стратэгічныя мэты не дасягнутыя. Расія змагла акупаваць значную тэрыторыю Украіны, але дзяржава не знішчана, а сітуацыя на фронце знаходзіцца пад кантролем. Украінцы нават атакуюць расійскую лагістыку ды НПЗ. Расійскае СПА не спраўляецца нават з абаронай Масквы. Вайна пераходзіць у фазу «перанапружання рэсурсаў», прайграе той, у каго хутчэй закончацца рэсурсы. У Расіі хопіць рэсурсаў на яшчэ некалькі год. Украіна залежыць ад падтрымкі з Захаду. Менавіта таму Масква вядзе палітычны наступ унутры Еўропы. Мы бачым фундаментальныя зрухі ў Германіі, дзе перамагае прарасійская партыя «Альтэрнатыва для Германіі». Мы бачым вяртанне да ідэі перамоў з Крамлём і павольны выхад Расіі з ізаляцыі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле