Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Няма сэнсу разлічваць на Трампа

12.10.2026 15:19
Зусім нядаўна Дональд Трамп лаяў краіны, якія купляюць нафту і яе прадукты ў Расіі. Сёння Трамп адкрывае рынак ЗША для расійскага дызельнага паліва.
             ( , ), 15  2025 .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Анкорыджы (штат Аляска, ЗША), 15 жніўня 2025 года.REUTERS/Jeenah Moon/Архіўнае фота

Адносіны паміж ЗША і Украінай вярнуліся да стану вясны 2025 года. Еўропа павінна перастаць шаптаць у вуха амерыканскаму прэзідэнту прыемныя словы — піша ў каментары «Gazeta Wyborcza» рэдактар Барташ Т.Вялінскі.

Шок і недавер

Зусім нядаўна Дональд Трамп лаяў краіны, якія купляюць нафту і пафтапрадукты ў Расіі. Усяго тры тыдні таму ён падпісаў закон, які дае яму паўнамоцтвы ўводзіць велізарныя тарыфы супраць найбуйнейшых імпарцёраў расійскай сыравіны. Сёння Трамп адкрывае рынак ЗША для расійскага дызельнага паліва.

Першыя танкеры, загружаныя ў Расіі, ужо знаходзяцца ў дарозе ў ЗША.

— Здзелка аб пастаўках паліва, відаць, даўно абмяркоўвалася, — мяркуе Вялінскі.

Аўтар нагадвае, што ў ЗША хутка адбудуцца прамежкавыя выбары ў Кангрэс, якія, паводле апошніх апытанняў, Трамп і яго «Рэспубліканская партыя», хутчэй за ўсё, прайграюць. Вайна з Іранам прывяла да павелічэння коштаў на бензін у ЗША на 40% і на 70% на дызельнае паліва.

— А амерыканскія выбаршчыкі вялікую ўвагу надаюць узроўню жыцця, — падкрэслівае Вялінскі.

Цікава, як амерыканцы адрэагуюць на новы «раман» Дональда Трампа з Крамлём? Але ў гэтым выпадку значна важнейшая рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў.

Да гэтага часу палітыкі, ад Эмануэля Макрона да Дональда Туска, рабілі ўсё магчымае, каб не раздражняць амерыканцаў, задавальняць іх капрызы і стрымана рэагаваць на амерыканскія кпіны і правакацыі. Некалькі палітыкаў атрымалі прамы доступ да вуха Трампа і шапталі яму на вуха бессаромныя кампліменты, каб захаваць яго сяброўства.

— Паколькі Трамп дэ-факта стаіць на баку Расіі, шаптаць салодкія словы і рабіць выгляд, што ў 2025 годзе ў ЗША не адбылося ніякіх істотных змен, больш не мае сэнсу. Давайце, больш не будзем спрабаваць яго зачароўваць. Гэта не працуе — заклікае рэдактар выдання «Gazeta Wyborcza» Барташ Вялінскі.

яс