Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Незавершаная рэабілітацыя

19.10.2026 15:09
35 год таму ўладамі яшчэ Расійскай Савецкай Федэратыўнай рэспублікі быў прыняты закон аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.
Аўдыё
  • У Расіі пачалі адмяняць рашэнні аб рэабілітацыі ахвяр савецкіх рэпрэсій
A recent conference in Warsaw explored how memories of Stalinist terror and Soviet repression continue to shape identities, spark debate and influence politics across Central and Eastern Europe.
A recent conference in Warsaw explored how memories of Stalinist terror and Soviet repression continue to shape identities, spark debate and influence politics across Central and Eastern Europe.Photo: Polskie Radio

Гэта быў важны крок па дэмантажы камуністычнай сістэмы, але гэты працэс быў не завершаны, у выніку рэпрэсіўныя савецкія практыкі адрадзіліся ў Расіі ды Беларусі, перакананы палітолаг Павал Усаў.

18 кастрычніка 1991 года Вярхоўны Савет Расійскай СФСР прыняў закон «Аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій». У ім савецкія дэпартацыі, расстрэлы і высылкі ўпершыню афіцыйна назвалі дзяржаўным тэрорам. Закон дазволіў рэабілітаваць мільёны людзей, але не прадугледжваў паўнавартаснага расследавання злачынстваў і пакарання вінаватых. Гэта быў важны дакумент, але на практыцы працэс разлічэння з савецкім мінулым, палітычнымі злачынствамі ўладаў не быў завершаны, зазначае палітолаг Павал Усаў.

— Для Савецкага Саюзу — гэта мела важнае ўнутранае значэнне. Першыя дакументы па рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій былі падпісаныя ў 1989-м годзе. Таксама была абвешчана рэабілітацыя народаў, што запусціла шэраг працэсаў, якія прывялі да сур’ёзных унутраных дыскусій. Пры гэтым працэс рэабілітацыі ў СССР пачаўся даволі позна, беручы пад увагу тое, што Перабудова ішла з 1985-га году. Грамадства пачало даведвацца пра маштабнасць рэпрэсій. Аднак законы аб рэабілітацыі не азначалі дэкамунізацыі, людзі якія ажыццяўлялі рэпрэсіі — каты — засталіся невядомыя для грамадства. Структуры, якія актыўна ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, засталіся пры ўладзе, адбудавалі свае ўплывы. Яны былі заплеччам пуцінскага рэжыму ды аднавілі савецкую рэпрэсіўную сістэму.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле