Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уіткаў назваў Пуціна «гуманістам». Тым часам войскі «гуманіста» працягваюць біць па ўкраінскіх гарадах

22.10.2026 14:38
ААН паведаміла, што ў толькі ў верасні ў выніку расійскіх атакаў загінулі 328 грамадзянскіх асоб. 
         - 21 .
Уладзімір Пуцін і Стыў Уіткаў падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 21 кастрычніка. PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Падчас сустрэчы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу пасланнік Дональда Трампа Стыў Уіткаў неаднаразова хваліў расійскага лідара, звяртае ўвагу газета Rzeczpospolita.

— Вы шмат кажаце пра тое, што мой прэзідэнт Трамп — гуманіст. Вы таксама гуманіст, і я вас за гэта шаную, — сказаў амерыканскі палітык.

Такім чынам, са слоў Уіткафа можна зразумець, што Пуцін клапоціцца пра людзей, бо гэтак можна ахарактарызаваць гуманізм.

Польская газета звяртае ўвагу на тое, што словы Уіткава разыходзяцца з фактычным станам рэчаў, бо ў свеце расійскага дыктатара абвінавачваюць у ваенных злачынствах. Так, у 2023 годзе Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Пуціна ў сувязі з незаконнай дэпартацыяй і вывазам украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Расію.

Расійскія войскі на чале з «гуманістам» Пуціным працягваюць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, у якіх штодзённа гінуць мірныя жыхары. ААН паведаміла, што толькі ў верасні ў выніку расійскіх атакаў загінулі 328 грамадзянскіх асоб. Расія таксама працягвае атакаваць украінскую энергетычную інфраструктуру, што стварае сур’ёзныя праблемы перад надыходзячай зімой, піша Rzeczpospolita.

Візіт Уіткава ў Расію — чарговая спроба Злучаных Штатаў паспрыяць мірным перамовам паміж Масквой і Кіевам. Напярэдадні амерыканскі пасланнік сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Осла. У Санкт-Пецярбургу Уіткаф прапанаваў расійскаму лідару трохбаковыя перамовы з удзелам Зяленскага і Трампа.

Сусветныя СМІ паведамілі, што першапачаткова Пуцін згадзіўся аднавіць мірныя перамовы з Украінай з удзелам Злучаных Штатаў. Пасля сустрэчы Уіткафа і Пуціна Крэмль паінфармаваў, што перамовы могуць пачацца ўжо ў лістападзе, піша Rzeczpospolita.

вс