Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы не хапае амаль паловы пілотаў для F-16

26.10.2026 10:33
Пры наяўнасці 47 самалётаў краіна мае толькі каля 40 падрыхтаваных лётчыкаў, хаця неабходна не менш за 70. 
Ілюстрацыйны здымакImage by Wietze Brandsma from Pixabay/CC0

ВПС Польшчы сутыкнуліся з сур'ёзным недахопам пілотаў знішчальнікаў F-16. Пры наяўнасці 47 самалётаў краіна мае толькі каля 40 падрыхтаваных лётчыкаў, хаця неабходна не менш за 70. Як піша газета Rzeczpospolita, цяпер да палётаў гатовая толькі прыкладна палова польскіх F-16, аднак нават для іх эфектыўнага выкарыстання пілотаў недастаткова.

Праблему пагаршае слабая сістэма падрыхтоўкі кадраў. Навучанне аднаго пілота F-16 займае каля двух гадоў, а летась Авіяцыйная школа ў Дэмбліне падрыхтавала толькі некалькі лётчыкаў рэактыўнай авіяцыі. Частка вопытных пілотаў таксама перайшла на новыя амерыканскія знішчальнікі F-35, якія пачалі паступаць на ўзбраенне Войска Польскага. Пра будучы дэфіцыт кадраў вайсковае кіраўніцтва папярэджвала яшчэ некалькі гадоў таму, але вырашыць праблему не ўдалося.

Польшча ўжо заключыла кантракт на мадэрнізацыю F-16 да версіі Viper коштам амаль 15 млрд злотых. Аднак, паводле газеты, дадатковых сродкаў на падрыхтоўку неабходнай колькасці пілотаў пакуль не знайшлося.

Падобныя цяжкасці могуць узнікнуць і з экіпажамі закупленых ударных верталётаў Apache.

эж