Вайна ва Украіне можа скончыцца ўжо вясной 2027 года, але гэта будзе не класічная мірная дамова, а хутчэй замарожванне канфлікту па ўзоры Карэі ці Кіпра, прагназуе падпалкоўнік Шведскай акадэміі абароны Ёхан Хуавінен.
Шведскі вайсковец адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі, які на пачатку лістапада заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца «праз некалькі месяцаў». Паводле эксперта, «некалькі месяцаў» азначае другі квартал 2027 года. Тады Расія, ЗША і Еўропа пачнуць пераглядаць парадак, устаноўлены ў Хельсінкскім заключным акце 1975 года, перакананы шведскі вайсковец.
Хуавінен адзначае, што адбудзецца змена напрамку дыскусіі з самога спынення агню на пасляваенны парадак у Еўропе.
Іншы шведскі аналітык, падпалкоўнік Ёакім Паасіківі, не згодны з прагнозам хуткага заканчэння канфлікту, піша выданне. Выданне цытуе яго словы, што «Лукашэнка — гэта спрытны палітычны акрабат у Еўропе, але не прадказальнік».
юл