Беларуская Служба

У Рагачове можа зʼявіцца музей Караткевіча

25.07.2019 16:57
Дадзеную ініцыятыву падтрымліваюць мясцовыя ўлады ды краязнаўцы, і сваякі ня супраць.
_
Рагачоўскія_краявідыАндрэй Дзмiтрыеў/Wikipedia Commons/CC BY-SA 3.0

25 ліпеня спаўняецца 35 гадоў са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Уладзімера Караткевіча, піша Радыё «Свабода».

Рагачоўскі краязнавец Андрэй Чарняўскі распавёў у гэты дзень, што існуюць планы паставіць у горадзе помнік герою аповесці пісьменніка«Ладдзя роспачы» Гервасію Выліваху, і стварыць музей у доме, дзе пісаў Караткевіч.

З 2010 году ў Рагачове і яго ваколіцах існуе чатыры мемарыялы, завязаныя з памяццю пісьменніка, сваякамі і персанажамі яго твораў.

Аддзел ідэалогіі райвыканкаму разглядае магчымасць усталявання ў горадзе помніка Гервасію Выліваху – герою аповесці Караткевіча «Ладдзя роспачы».

Таксама вядуцца размовы пра стварэнне музею Караткевіча ў доме, дзе ён пісаў, і дзе цяпер жывуць сваякі пісьменніка. 

Такім чынам, улады разам з актывістамі вырашылі зрабіць Караткевіча брэндам Рагачова.

юл