Беларуская Служба

"Беллегпрам" папрасіў забараніць продаж тавараў сэканд-хэнд праз інтэрнэт

26.07.2019 08:29
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынес прапанову на грамадскае абмеркаванне і атрымаў мноства скаргаў ад людзей, якія карыстаюцца гэтай паслугай. 
Kontrolerzy zakwestionowali 34 proc. produktów, stwierdzono też wiele przekłamań w informacjach o składzie surowcowym ubrań
Kontrolerzy zakwestionowali 34 proc. produktów, stwierdzono też wiele przekłamań w informacjach o składzie surowcowym ubrańGlow Images/East News

Дзяржаўны канцэрн "Беллегпрам" звярнуўся ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) з просьбай забараніць продаж тавараў сэканд-хэнд праз інтэрнэт, перадае ''Еўрарадыё''. Аднак ведамства не падтрымала гэтую ідэю. Пра гэта распавёў першы намеснік МАРГ Артур Карповіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

МАРГ вынес прапанову на грамадскае абмеркаванне і атрымаў мноства скаргаў ад людзей, якія карыстаюцца гэтай паслугай. "На стадыі грамадскага абмеркавання мы гэтую думку па забароне рэалізацыі тавараў тыпу сэканд-хэнду праз інтэрнэт-гандаль знялі", — патлумаўчы чыноўнік. На яго думку, кожны сам павінен вырашаць, што ён купляе. Карповіч назваў неэтычным забараняць продаж танных тавараў, пакуль у насельніцтва няма высокага дастатку.

Разам з тым МАРГ адсочвае якасць гэтых тавараў. "Мы пастаянна іх маніторым разам з Дзяржстандартам, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам унутраных спраў, якое адсочвае рэгістрацыю гэтых прадаўцоў. У выпадку выяўлення парушэнняў, адсутнасці сертыфікатаў на тавары выдаюцца прадпісанні аб забароне іх рэалізацыі ў згаданай краме", — падкрэсліў намеснік міністра.

эж