Беларуская Служба

Інтэрнэт: старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч затрыманы п'яным

15.08.2019 13:40
«Паколькі даішнікі былі свае, мясцовыя, справе так і не далі ход. Аднак зусім хутка нецвярозай вырашыла пракаціцца яго жонка».
Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хомічфота: «Газета слонімская»

Паведамленне аб затрыманні старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча ў нецявярозым стане апублікаваў у тэлеграм-канале блогер Nexta. Паводле яго слоў, чыноўніка заўважылі п’яным двойчы, інфармуе Радыё «Рацыя».

«Паколькі даішнікі былі свае, мясцовыя, справе так і не далі ход. Аднак зусім хутка нецвярозай вырашыла пракаціцца яго жонка: яе спынілі ўжо супрацоўнікі спецпадраздзялення ДАІ «Страла» з Гродна. Кабета пачала лямантаваць: «Вы не разумееце, каго спынілі!». І набіраць па тэлефоне мужа, які тут жа прымчаўся на разборкі… таксама «цёпленькі», – піша Nexta.

Генадзь Хоміч абвяргае інфармацыю, што яго і жонку супрацоўнікі ДАІ заўважылі ў нецвярозым стане.

У рэгіянальнай Дзяржаўтаінспекцыі звестак аб затрыманні Хоміча няма.

«Дзяржаўтаінспекцыя не валодае якой-небудзь інфармацыяй аб фактах затрымання і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці старшыні Слонімскага райвыканкама і яго сваякоў. Акрамя гэтага, старшыня Слонімскага райвыканкама і яго жонка звярнуліся з заявамі ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку па факце неадпаведнага рэчаіснасці паведамлення ў сетцы інтэрнэт», – паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

вс