Беларуская Служба

У Нарачы адзначаюць гадавіну будаўніцтва каталіцкай святыні

18.08.2019 14:09
У касцёле ў Нарачы атрымала хрост жонка загінулага прэзідэнта Польшчы Марыя Качыньска.
Урачыстасці ў Нарачыфота: У. Пац

У каталіцкім касцёле ў вёсцы Нарач праходзяць урачыстасці, звязаныя з 585-ай гадавінай пабудовы ў гэтым населеным пункце першага каталіцкай святыні. Існуючы касцёл Святога Андрэя Апостала адзначае таксама 115-гадавіну пасвячэння.

У мерапрыемстве прымае ўдзел беларускі каталіцкі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У Нарачы таксама сёння адбываецца традыцыйны адпуст у гонар святога Роха, якога вельмі паважаюць мясцовыя жыхары.

У касцёле ў Нарачы атрымала хрост Марыя Качыньска (дзявочае прозвішча Мацкевіч). У бліжэйшы чацвер будзе адкрытая памятная шыльда ў гонар жонкі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, якая разам з ім загінула ў смаленскай авіякатастрофе.

ІАР ПР/нг