Беларусь з’яўляецца галоўным даўжніком Расіі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на РБК. Менск вінаваты Расіі 7,55 млрд долараў ЗША. У тройку лідараў таксама ўваходзяць Украіна (3,7 млрд долараў) і Венесуэла (3,5 млрд долараў).
Такім чынам, каб разлічыцца з дзяржаўнай пазыкай перад Расіяй, усе беларусы павінны «скінуцца» па 795 долараў.
Для вяртання пазыкі Расіі ўкраінцы мусяць скінуцца па 88 долараў, а венесуэльцы – па 106 долараў. Хоць пазыка Венесуэлы і меншая ў параўнанні з Украінай, але ў паўднёваамерыканскай краіны і колькасць насельніцтва амаль на 10 мільёнаў меншая, чым у паўднёвай суседкі Беларусі.
вс