Беларуская Служба

Прэзідэнт сабраў прадстаўнікоў праваахоўных органаў на «гістарычную нараду»

20.08.2019 13:42
Асноўная праблема, на думку Лукашэнкі, гэта празмернае зацягванне следчых дзеянняў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на кардынальныя змены да лепшага ў праваахоўнай сферы і ліквідацыю ўсіх недахопаў. Пра гэта ён заявіў 20 жніўня на нарадзе аб якасці працы праваахоўных органаў па выяўленні і расследаванні злачынстваў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

«Мы сабраліся не для таго, каб даць справаздачу адзін перад адным, а я – сказаць прыгожыя словы перад грамадствам. Нас будуць вінаваціць, што выбары і іншае. Справа абсалютна не ў выбарах, – падкрэсліў Лукашэнка. – Мы будзем казаць шмат непрыемных рэчаў, прынамсі, я нацэльваю вас на гэта».

Ён папярэдзіў прысутных, што сустрэча «у рамках гэтай нарады павінна стаць гістарычнай». «Гістарычнай у тым сэнсе, што ў гэтай зале сабраліся ўсе тыя, ад каго залежыць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, у іх аснове ляжыць стабільнасць. А ў аснове гэтай стабільнасці ляжыць унутрыпалітычная сітуацыя ў нашай дзяржаве і давер людзей да ўлады. Дык вось, у гэтай зале сабраліся ўсе тыя, хто вызначае лёс краіны і, давайце не будзем крывіць душой, лёс кожнага з грамадзянаў. Ад нас з вамі залежыць, якой будзе краіна, як будуць жыць нашы людзі і якімі будуць гэтыя людзі», – сказаў Лукашэнка.

Нараду з праваахоўным блокам кіраўнік дзяржавы анансаваў 13 жніўня на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэту Іванам Наскевічам. «Найбліжэйшым часам мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па надзённых пытаннях. Павінен проста сказаць, што апошняй кропляй, якая прымусіла мяне спланаваць такое мерапрыемства, што натуральна выклікала ў мяне насцярожанасць, – гэта празмернае зацягванне следчых дзеянняў», – сказаў Лукашэнка. У прыватнасці, дадаў ён, гэта сітуацыя з галоўным інжынерам Мінскага заводу колавых цягачоў Андрэем Галавачом, які правёў 50 месяцаў у следчым ізалятары і быў апраўданы судом.

нг