Беларуская Служба

Экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч вырашыла стаць дэпутатам

09.09.2019 16:17
Балатавацца намесніца старшыні грамадскага аб'яднання „Беларускі саюз жанчын” будзе ў родным Барысаве.
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Экс-міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння сябе кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, паведамляе „Еўрарадыё”.

Балатавацца намесніца старшыні грамадскага аб'яднання „Беларускі саюз жанчын” будзе ў родным Барысаве.

Апанентамі былога міністра ў выбарчай акрузе будуць начальнік Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Пікуза і грузчык Яўген Шчарбін.

Лілія Ананіч займала пасаду міністра інфармацыі з 2014 па 2017 год. На пасадзе намесніка міністра працавала з 2001 года.

аз