Пра гэта паведаміў намеснік прэмʼер-міністра Уладзімір Кухараў, інфармуе БЕЛТА.
Паводле слоў віцэ-прэмʼера, цяпер штогадовы рост тарыфаў на паслугі ЖКГ у рэспубліцы не перасягае 5 долараў.
Гэтаму садзейнічае зніжэнне затрат у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, што ў сваю чаргу дае магчымасць практычна па ўсіх відах паслуг выйсці на іх сабекошт.
Апроч ацяплення і гарачага водазабеспячэння, беларусы ўсе астатнія віды паслуг аплачваюць ужо на 100 працэнтаў.
Далей іх павышэнне магчыма толькі індэксацыяй, адзначыў Уладзімір Кухараў. Ён нагадаў, што ў бягучым годзе былі зменены падыходы да тарыфаў: «Калі раней з 1 студзеня падымалі на 5 долараў тарыфы, то з гэтага года падзялілі павышэнне на два этапы.
З 1 студзеня паднялі на 3,9 долары, а з 1 чэрвеня на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне – на 1,1 долар. Бачым, што такую тэндэнцыю трэба прадаўжаць. На наступны год плануем таксама ў два этапы павышаць, і прыкладна ў аналагічнай прапорцыі», заявіў чыноўнік.
юл