Беларуская Служба

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць па-старому

12.09.2019 10:40
Улады ня мелі часу, каб змяніць працэдуру ў бок да большай празрыстасці выбараў.
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalne
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalneWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Пра гэта сведчаць словы старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай. Яна заявіла, што дэманстраваць кожны бюлетэнь назіральнікам на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах ня будуць, паведамляе Радыё «Свабода».

Паводле чыноўніцы, каб змяніць цяперашнюю працэдуру, трэба ўнесці адпаведныя змены ў выбарчае заканадаўства. Аднак зрабіць гэта да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, прызначаных на 17 лістапада, немагчыма.

Агулам у Палату прадстаўнікоў абіраецца 110 дэпутатаў. Дэпутаты ніжняй палаты выбіраюцца паводле выбарчых акругаў, а не партыйных спісаў.

Выбары каштуюць бюджэту каля 23 мільёнаў беларускіх рублёў. Беларускае кіраўніцтва заявіла, што выбары «павінны прайсці як свята», а Нацыянальны сход мае стаць «дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі поглядамі». Пры гэтым 99% беларусаў лічаць, што ня могуць уплываць на органы ўлады.

юл