Гэтыя словы прагучалі падчас сустрэчы 16 верасня са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Андрэйчанкам.
«Будучы парламент павінен быць лепшым за гэты, – цытуе Лукашэнку Радыё «Свабода». – Калі будзе такі ж ці горшы, значыць, няма развіцця. Таму, ня ў крыўду дэпутатам, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта запатрабуецца, павядуць рэспубліку наперад».
Лукашэнка падкрэсліў, што ў Палаце прадстаўнікоў мусяць быць усе пласты беларускага грамадства – ад моладзі да старых людзей. На яго думку, прафсаюзныя і грамадскія арганізацыі, у тым ліку апазіцыйныя партыі, павінны вылучыць сваіх кандыдатаў. Гэта ж тычацца апазіцыйных партый.
Паводле словаў беларускага кіраўніка, апазіцыйныя партыі павінны вылучаць сваіх кандыдатаў і абараняць іх падчас перадвыбарнай кампаніі. Лукашэнка зазначыў, што хай апазіцыя думае крыху па-іншаму, чым сярэднія пласты насельніцтва, але гэта частка беларускага грамадства і ўлады павінны чуць іх голас.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі прызначаныя на 17 лістапада 2019 году. Прадстаўнікі шэрагу апазіцыйных партый пацвердзілі свой удзел у палітычнай кампаніі.
юл