У звязку з высокім узроўнем пажарнай небяспекі, у 28 раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў, паведамляе партал Навіны.
Паводле прагнозах Белгідрамета, у панядзелак на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці чакаецца надзвычайная пагроза пажараў.
Як паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, на 15 верасня нельга хадзіць у лес практычна ва ўсёй Гомельскай вобласці (выключэнне складаюць Кастрычніцкі і Рагачоўскі раёны), у шасці раёнах Берасцейскай вобласці (Баранавіцкі, Берасцейскі, Камянецкі, Лунінецкі, Маларыцкі і Столінскі), а таксама ў трох Магілёўскай вобласці (Касцюковіцкі, Краснапольскі і Хоцімскі).
У Віцебскай, Гарадзенскай і Менскай вобласцях забароны на наведванне лясоў няма.
Апроч таго, у звязку з неспрыяльнымі ўмовамі ўладай абвешчана штармавое папярэджанне – чырвоны ўзровень небяспекі.
юл