Беларуская Служба

У Беларусь прылятае намеснік дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл

17.09.2019 08:59
У яго запланаваныя сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

17 верасня ў Беларусь з візітам прыбудзе намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных справах Дэвід Хэйл. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністрства замежных спраў, паведамляе Еўрарадыё.

У яго запланаваныя сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. "Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі", — адзначаюць у прэс-служба МЗС.

29 жніўня ў Беларусь з візітам прыязджаў Джон Болтан — дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы. Неўзабаве пасля гэтага візіту, 10 верасня, Дональд Трамп звольніў Болтана, заявіўшы, што не згодны з многімі яго прапановамі.

эж