Беларуская Служба

Беларусь дамовілася з Арменіяй пра супрацоўніцтва ў экалогіі

17.09.2019 17:25
Бакі выказалі гатоўнасць узаемадзейнічаць пазалагоджванні наступстваў змяны клімату.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Tumisu from Pixabay/CC0

Пытанні інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай дзейнасці, у тым ліку меры барацьбы са змяненнем клімату абмеркавалі ў Ерэване міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык і міністр навакольнага асяроддзя Арменіі Эрык Грыгаран. Пра гэта Белта паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.

На сустрэчы быў разгледжаны і ход рэалізацыі мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж двума ведамствамі, які быў падпісаны ў 2016 годзе.

Згодна з дакументам бакі выказалі гатоўнасць узаемадзейнічаць па такіх напрамках, як змякчэнне наступстваў і адаптацыя да змянення клімату; ахова атмасфернага паветра; кіраванне хімічнымі рэчывамі і адходамі; аднаўленне зямель, парушаных у выніку дзейнасці горназдабыўной прамысловасці і інш.

Бакі з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння на пляцоўках міжнародных шматбаковых мерапрыемстваў, а таксама ў ходзе рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў рамках «Усходняга партнёрства.

юл