Беларуская Служба

Ужо 10 тыс. беларусаў падпісалі петыцыю аб дэнансаванні Саюзнай дзяржавы

18.09.2019 09:57
Грамадская кампанія «Наперад, Беларусь!» звярнулася да беларусаў, каб тыя падпісалі петыцыю аб дэнансаванні Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ад 8 снежня 1999 года. 
        2  1997 .
Цырымонія падпісання Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі 2 красавіка 1997 г.RIA Novosti archive, image #141088 / Vladimir Rodionov / CC-BY-SA 3.0

Грамадская кампанія «Наперад, Беларусь!» звярнулася да беларусаў, каб тыя падпісалі петыцыю аб дэнансаванні Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ад 8 снежня 1999 года. Пад петыцыяй падпісаліся 10 100 чалавек, паведамляе Белсат.

У петыцыі сцвярджаецца, што саюзная дамова ад 8 снежня 1999 года, «вядзе да страты суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь».
Петыцыя з’явілася ў інтэрнэце некалькі месяцаў таму. Цягам 16-17 верасня яе падпісалі каля 2000. Колькасць падпісантаў вырасла пасля публікацыі плану інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Кіраўнікі Расіі і Беларусі могуць зацвердзіць праграму інтэграцыі дзвюх краін да 8 снежня.

яс