Да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыёкнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа», паведамляе Наша Ніва.
У раздзеле «Беларуская класіка» - творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі.
Творы школьнай праграмы для вучняў 5-11 класаў знаходзяцца ў раздзеле «Бібліятэка школьніка».
«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыёзапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Спампаваць аўдыёкнігі можна, прайшоўшы па спасылцы.
вс/аев