Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Як інфармуе Радыё «Рацыя» са спасылкай на БелаПАН, бакі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ў кантэксце выбараў ва ўстановы сістэмы ААН. Намеснік міністра і пасол абмяняліся думкамі аб ходзе прапрацоўкі шэрагу двухбаковых кантактаў на высокім узроўні, іх магчымым змястоўным напаўненні і падвышэнні іх выніковасці.
«Беларускі і польскі дыпламаты адзначылі станоўчы кантэкст развіцця двухбаковых адносін апошнім часам, а таксама магчымасць і важнасць далейшых сумесных намаганняў па садзейнічанні развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванні бяспекі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», – гаворыцца ў паведамленні МЗС.
вс