Беларуская Служба

Урад Беларусі хваліць Гарадзенскую вобласць

22.09.2019 14:12
Рэгіён знаходзіцца ў авангардзе пазітыўных пераўтварэнняў у Беларусі.
Grodno
GrodnoShutterstock.com / Julija Puodziunaite

Пра гэта паведаміў прэмʼер-міністр Сяргей Румас падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю ўтварэння Гарадзенскай вобласці, перадае Белта.

«Гарадзенская вобласць мае ўнікальную гісторыю, багатую культурную спадчыну і вялікі чалавечы патэнцыял. Дзякуючы працы і любові да роднай зямлі кожнага жыхара рэгіён займае перадавыя пазіцыі па шэрагу напрамкаў і знаходзіцца ў авангардзе пазітыўных пераўтварэнняў у эканоміцы і сацыяльнай сферы», – сказаў Сяргей Румас.

Рэгіён славіцца культурай земляробства і ўносіць значны ўклад у харчовую бяспеку Беларусі. У 2019 годзе ў вобласці атрымана самая высокая ў краіне ўраджайнасць збожжа, тэмпы росту вытворчасці малака значна вышэйшыя, чым у сярэднім па рэспубліцы

Прэмʼер-міністр таксама распавёў пра задачы, якія стаяць перад вобласцю. Сярод іх мадэрнізацыя і якаснае абнаўленне вытворчасцей, падтрымка бізнесу і прадпрымальніцкай актыўнасці грамадзянаў, прыцягненне буйных інвестыцыяў у прамысловасць, сельская гаспадарка і турызм.

Улады рэгіёну паабяцалі шмат зрабіць для стварэння сучасных рабочых месцаў, павышэння якасці і ўзроўню жыцця людзей.

юл