У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаментавалі рашэнне амерыканскіх уладаў, якія працягнулі на паўтара года прыпыненне санкцыяў у дачыненні да прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі. У гэтым рашэнні МЗС бачыць пэўны прагрэс, але, як і раней, заяўляе аб контрпрадуктыўнасці санкцый, паінфармаваў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА.
Паводле чыноўніка, Беларусь заўсёды і на ўсіх узроўнях заяўляла пра тое, што ў знешняй палітыцы санкцыі непрымальныя і контрпрадуктыўныя. «Гэтую пазіцыю мы прама даводзім да нашых амерыканскіх калег падчас рэгулярных кантактаў. Поўнага разумення па гэтым пытанні паміж намі пакуль не дасягнута», – зазначыў дыпламат. Анатоль Глаз таксама заўважыў, што санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, прыпыненыя на паўтара года, а не на год, як гэта было ў мінулы раз. Паводле яго, гэта сведчыць пра пэўны прагрэс.
«Разлічваем, што гэтае рашэнне стане чарговым крокам на шляху поўнай адмены санкцыйных і іншых абмежаванняў у гандлі з Рэспублікай Беларусь», – дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.
вс