Беларуская Служба

Гродзенскі аэрапорт чакаюць вялікія змены

23.10.2019 16:13
Сёлета пасажырскія перавозкі ў параўнанні з мінулым годам ужо павялічыліся ўдвая.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Гродзенскі аэрапорт чакаюць вялікія змены. За год з яго плануецца ажыццявіць больш за сто рэйсаў па самых папулярных курортных напрамках: Егіпет, Балгарыя, Турцыя, Чарнагорыя і Туніс.

У СМІ надалей абмяркоўваюць магчымае прыбыццё ў Гродна бюджэтных авіякампаній, а самі пасажыры знайшлі не менш цікавую для абмеркавання тэму – адкрыццё ў аэрапорце крамы Duty Free, – паведамляе Радыё «Рацыя» са спасылкай на «Гродзенскую праўду». Сёлета пасажырскія перавозкі ў параўнанні з мінулым годам ужо павялічыліся ўдвая. Чартары, якія цяпер вылятаюць з Гродна, запоўненыя на 100 працэнтаў.

У зімовым раскладзе палётаў з канца кастрычніка з’явіўся новы начны рэйс на Хургаду. Акрамя таго, чартарам з Гродна можна паляцяць на кітайскі курорт Хайнань.

вс