Беларуская Служба

Валянцін Стэфановіч абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека

24.10.2019 15:33
На кангрэсе віцэ-прэзідэнты абіраюцца па рэгіёнах: Беларусь уваходзіць у рэгіён Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра «Вясна» абраны адным з віцэ-прэзідэнтаў на 40-м Сусветным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які праходзіць у гэтыя дні на Тайвані. Пра гэта паведамляе Радыё «Рацыя».

На кангрэсе віцэ-прэзідэнты абіраюцца па рэгіёнах. Беларусь уваходзіць у рэгіён Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Акрамя Валянціна Стэфановіча, на гэтую пасаду абраны яшчэ два прадстаўнікі: Артак Кіракасян (Арменія) і Талекан Ісмаілава (Кыргыстан).

вс