22 лістапада ў Вільні пройдзе цырымонія перапахавання лідараў і ўдзельнікаў вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў, уключаючы Кастуся Каліноўскага. Тым жыхарам Беларусі, якія захочуць наведаць цырымонію, пасольства Літвы ў Беларусі гатова выдаць льготныя візы, паведамляе «Тэлеграф».
Для гэтага неабходна папярэдне рэгістравацца ў пасольстве да 5 лістапада па электроннай пошце: k1@urm.lt. Жыхарам Гродзенскай і Брэсцкай абласцей варта звярнуцца ў Генеральнае консульства ў Гродне.
Колькасць суіскальнікаў будзе абмежаваная, і пасольства праінфармуе заяўнікаў аб магчымасці падачы дакументаў на льготныя візы індывідуальна.
Візы будуць выдавацца на аднаразовую паездку на тэрмін з 20 па 24 лістапада.
вс