Арганізатары вялікага канцэрту Лявона Вольскага абвясцілі солдаўт. Білетаў у продажы больш няма, паведамляе партал naviny.by.
Электрычны канцэрт у чатырох аддзяленнях пройдзе 26 кастрычніка ў мінскім клубе Prime Hall.
Упершыню ў гісторыі на адной сцэне прагучаць паўнавартасныя сэты з песень гуртоў «Мроя», N.R.M., ZET, VOLSKI. Сёлета гэтыя гурты адзначаюць свае юбілеі. Музыканты абяцаюць сапраўднае шоу з касцюмамі, адмысловым святлом і дэкарацыямі.
Адразу пасля гістарычнага канцэрту гурт Лявона Вольскага выпраўляецца ў тур па Беларусі. Адмысловая праграма «All inclusive» з найлепшымі гітамі ўсіх часоў прагучыць у Магілёве, Віцебску, Маладзечне, Слоніме, Баранавічах, Брэсце, Гродне і Салігорску (спіс гарадоў будзе дапаўняцца). Білеты ўжо даступныя на сайце Kvitki.by і ў касах аператара па ўсёй краіне.
вс