Каля 15-16% тавараў (альбо кожны шосты) у рознічнай сетцы беларусы купляюць у крэдыт. Такую лічбу назваў на круглым стале ў газеце «Рэспублiка» начальнік аналітычнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Павел Філіпаў, інфармуе «Еўрарадыё».
Паведамляецца, што за апошнія некалькі гадоў тавараабарот рос хутчэй, чым даходы насельніцтва, у сярэднім на 2-2,2%. Гэты рост тлумачыцца не толькі крэдытамі, але і продажам валюты насельніцтвам. З часам гэтая дыспрапорцыя знікла: за восем месяцаў 2019 года рост даходаў склаў 6,8%, а тавараабарот павысіўся толькі на 5%.
Спецыялісты падкрэслілі, што ў запазычанасцях хатніх гаспадарак спажывецкія крэдыты складаюць 40%, а 60% – гэта фінансаванне жыллёвага будаўніцтва.
Доля пратэрмінаваных спажывецкіх крэдытаў складае толькі 0,66% ад агульнай сумы.
вс