Беларуская Служба

У Беларусі выпрабавалі новую ракету

25.10.2019 10:54
Гэта мадэрнізаваны варыянт снарада для супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Конкурс»
Стрэльбы на палігоне ў БеларусіВоенТВ Беларуси/translacja Youtube

На 227-м агульнавайсковы палігоне Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання пад Барысавам упершыню ў Беларусі прайшлі запускі мадэрнізаванай супрацьтанкавай кіраванай ракеты 9М113М з ракетнага комплекса 9П135 «Конкурс»па браніраваных абʼектах на розную адлегласць. Запускі прайшлі паспяхова, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

У выніку мадэрнізацыі 9М113М атрымала дадатковы кумулятыўны зарад, гарантаванае пераадоленне дынамічнай абароны, а таксама павысілася прабівальнасць брані з 250 мм да 375 мм.

9М113М – гэта мадэрнізаваны варыянт ракеты для супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Конкурс». Яна прызначана для паражэння бранятанкавай тэхнікі з дынамічнай абаронай, умацаваных агнявых кропак, рухомых і нерухомых наземных мэтаў, нізкалётных верталётаў у розны час дня і ночы на адлегласці да 4000 метраў.

ВоенТВ Беларуси/translacja Youtube