У Оршы, на ўсходзе Беларусі, 27 лістапада быў адкрыты помнік памяці палякаў, якія загінулі ў выніку савецкага тэрору. Гаворка ідзе пра 1937-1938 гады, калі функцыянеры савецкага НКУС масава забівалі праціўнікаў улады і праводзілі гэтак званую „Польскую аперацыю”.
Актывіст Звязу палякаў Беларусі і нашчадак рэпрэсаваных Ігар Станкевіч паведаміў, што існуе спіс прозвішчаў звыш 1 700 чалавек, якія былі забітыя ў Оршы. З іх больш за паўтысячы - палякі.
Станкевіч падкрэсліў, што ў Оршы ёсць помнік, прысвечаны рэпрэсаваным, але на ім няма надпісаў на польскай мове. Адтуль і ідэя ўшанаваць памяць забітых палякаў.
- У гэтым месцы ўжо знаходзіцца помнік. На ім надпіс: „Палякам Беларусі - пераследаваным і расстраляным у Оршы”, але мы хочам ушанаваць памяць тых палякаў, якія цалкам не згадваюцца ў гісторыі.
Да афіцыйнага адкрыцця помніка ў аршанскім касцёле адбылося набажэнства.
аз