З 1 снежня ўводзіцца новы ўчастак платных аўтамабільных дарог у сістэме БелТолл. З названай даты ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы Урада Рэспублікі Беларусь па пашырэнні сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь іх працягласць будзе павялічана за кошт далучэння новага ўчастка. Пра гэта паведамляе «Звязда».
Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2019 г. № 793 «Аб змяненнi пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2013 г. № 340».
Новы этап пашырэння сеткі платных дарог прадугледжвае ўключэнне ў сістэму БелТолл апошняга ўчастка аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск – Гродна – мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) км 133,338 – км 196,424 пасля завяршэння яе рэканструкцыі.
Агульная працягласць сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь складзе 1786,098 кіламетра.
вс