Савет міністраў вызначыў пералік раёнаў, неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, на 2020-2024 гады, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу ўрада.
У гэты пералік трапілі 66 з 118 раёнаў краіны. Найлепшая сітуацыя – у Гродзенскай вобласці: там толькі 3 такія раёны. У Брэсцкай – 5, у Мінскай – 7, у Магілёўскай – 13, у Віцебскай – 18, а ў Гомельскай – 20.
Згодна з беларускімі нормамі, неспрыяльным для вытворчасці сельгаспрадукцыі прызнаецца раён, на тэрыторыі якога немагчыма арганізаваць высокарэнтабельную вытворчасць у сувязі з прыродна-кліматычнымі, глебавымі, экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі.
Пералік раёнаў, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельгаспрадукцыі, пераглядаецца адзін раз у пяць гадоў.
У 2015 годзе такіх раёнаў было 62.
вс