Беларуская Служба

90% інтэрнаўтаў выказаліся, каб шыльды ў Браславе былі па-беларуску, а выканкам ануляваў галасаванне

29.11.2019 16:17
Апытанне абурыла прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава, і той напісаў зварот у выканкам, у якім выказаў здагадку, што вынікі галасавання фальсіфікаваныя.
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

Месяц таму на сайце браслаўскай раённай газеты «Браслаўская звязда» з’явілася апытанне, на якой мове павінны быць шыльды на ўстановах у раёне. Больш за 90% удзельнікаў галасавання выказаліся за беларускую мову, паведамляе «Наша Ніва».

Гэтае апытанне абурыла прарасійскага актывіста Арцёма Агафонава, і той напісаў зварот у выканкам, у якім выказаў здагадку, што вынікі галасавання фальсіфікаваныя.

Намесніца старшыні Браслаўскага райвыканкама Вольга Вялічка адказала яму, што паколькі ў апытанні ўдзельнічалі не толькі жыхары Браслаўшчыны, вынікі галасавання вырашылі ануляваць.

Акрамя таго, намесніца райвыканкама падзякавала Агафонаву «за актыўную грамадзянскую пазіцыю».
Вольга Вялічка пакуль не даступная для каментара.

вс