Беларуская Служба

Лявон Вольскі перазапісаў «Тры чарапахі» (ВІДЭА)

29.11.2019 17:37
Што з гэтага атрымалася, можна паслухаць і пабачыць у відэа, створаным пры падтрымцы партнёрскай праграмы MediaCube Network.
         -,
Вядомая песня «Тры чарапахі» атрымала новую аранжыроўку і спецыяльнае лірык-відэа, для якога Лявон Вольскі асабіста напісаў усе тэксты і намаляваў ілюстрацыіyoutube/screen

Вядомая песня «Тры чарапахі» атрымала новую аранжыроўку і спецыяльнае лірык-відэа, для якога Лявон Вольскі асабіста напісаў усе тэксты і намаляваў ілюстрацыі, паведамляе партал naviny.by.

Аўтар аранжыроўкі – нарвежскі саўндпрадзюсер Сноррэ Бергеруд, вядомы па апошніх сольным альбомам Вольскага.

«Мы даўно граем на канцэртах гэты варыянт песні, і трэба было зафіксаваць яго. Для лірык-відэа спачатку хацелі напісаць тэкст, а потым з'явілася ідэя дадаць туды і малюнкі. Рабілася ўсё хутка, але весела, і гэты настрой падыходзіць песні», – пракаментаваў Лявон Вольскі.

Што з гэтага атрымалася, можна паслухаць і пабачыць у відэа, створаным пры падтрымцы партнёрскай праграмы MediaCube Network.

Такую ж назву – «Тры чарапахі» – атрымаў свежы міні-альбом Лявона Вольскага, у які разам з загалоўнай песняй трапілі яшчэ два перазапісаныя гіты N.R.M. яго аўтарства: «Лёгкія-Лёгкія» і «Паветраны шар». Рэліз даступны на ўсіх галоўных лічбавых пляцоўках.

вс