Беларуская Служба

Лукашэнка анансаваў новыя перастаноўкі ва ўрадзе

30.11.2019 14:24
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што «асноўны этап... карэкціроўкі складу ўраду... будзе пасля Новага года». Але да таго ён выслухае справаздачу пра дзейнасць Саўміна.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com

Адбылося гэта 29 лістапада, калі ў кіраўнік Беларусі аб'явіў пра два гучныя прызначэнні і адну адстаўку.

Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой прызначаны першым віцэ-прэмʼерам, а Аляксандр Турчын, які дагэтуль займаў гэтую пасаду, стаў старшынём Мінскага абласнога выканаўчага камітэту. Былы кіраўнік Мінскай вобласці Анатоль Ісачэнка зноў стаў памочнікам кіраўніка дзяржавы, інспектарам у гэтым рэгіёне, паведамляе Еўрарадыё.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што «асноўны этап... карэкціроўкі складу ўраду... будзе пасля Новага года». Але да таго ён выслухае справаздачу пра дзейнасць Саўміна.

«І як у былыя часы, перад тым як ісці на прэзідэнцкія выбары, я заўсёды фармаваў урад і не толькі – усю вертыкаль», – гаворыць Лукашэнка. Паводле яго слоў, беларусы павінны бачыць, з кім ён збіраецца працаваць.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе.

эж