Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выдзеліць Беларусі крэдыт у 259 млн еўра на рэканструкцыю рэгіянальных мастоў і трасы M3 у мэтах развіцця транзітнага патэнцыялу.
Пакет уключае ў сябе крэдыт у памеры 126 млн еўра на мадэрнізацыю 12 мастоў у рамках рэалізацыі комплекснай праграмы па рэканструкцыі дарог, ініцыяванай урадам Беларусі, паведамляе сайт Навіны.
Другі транш у памеры 133 млн еўра прызначаны для мадэрнізацыі трасы M3, якая злучае Мінск з Віцебскам, чацвёртым па велічыні горадам Беларусі.
Сродкі, якія выдзяляюцца на дадзены праект па лініі праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва, прадастаўленыя Спецыяльным фондам акцыянераў ЕБРР і Італіяй у рамках Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.
Як адзначалася ў абгрунтаванні праекту, 12 мастоў у Беларусі знаходзяцца ў паўразбураным стане, што патрабуе іх неадкладнай рэканструкцыі, каб пазбегнуць закрыцця. Завяршэнне рэканструкцыі ўчастка дарогі М3 Мінск – Віцебск з'яўляецца прыярытэтнай задачай ураду і часткай комплекснай праграмы аднаўлення аўтамабільных дарог па асноўных калідорах з мэтай развіцця транзітнага патэнцыялу Беларусі.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця – шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектару і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў 38 эканоміках на трох кантынентах. Акцыянерамі банку зʼяўляюцца 67 краін, а таксама Еўразвяз і Еўрапейскі інвестыцыйны банк.
нг