Беларуская Служба

Масква папрасіла беларусаў не дапускаць паставак у РФ нарвежскай рыбы

13.12.2019 08:49
У студзені-лістападзе сёлета ў Беларусь было ўвезена больш за 10 тон рыбы з Нарвегіі (ласося і фарэлі).
Pod względem bezpieczeństwa żywności w Unii Europejskiej obowiązuje zasada, że producent odpowiada za jego jakość, musi go monitorować i przedstawiać plan kontroli własnej.
Pod względem bezpieczeństwa żywności w Unii Europejskiej obowiązuje zasada, że producent odpowiada za jego jakość, musi go monitorować i przedstawiać plan kontroli własnej.Pixabay

Рассельгаснагляд накіраваў ліст у Мінск у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі,перадае Еўрарадыё.

У ім звяртаецца ўвага, што расійскія спецыялісты неаднаразова выяўлялі ў згаданай прадукцыі рэшткі забароненых і шкодных рэчываў, пра што кожны раз інфармавалі беларускі бок. З гэтай жа прычыны восенню Рассельгаснагляд звяртаўся да ветэрынарнай службы Нарвегіі з просьбай праінспектаваць мясцовыя прадпрыемствы. Цікава, што нарвежцы адмовіліся прымаць дэлегацыю з Расіі, спаслаліся на "шчыльны графік".

У студзені-лістападзе сёлета ў Беларусь было ўвезена больш за 10 тыс. тон рыбы з Нарвегіі (ласося і фарэлі). 93% прадукцыі было пасля адпраўлена ў Расію. Расіяне абураюцца, што беларускія спецыялісты зрабілі толькі 17 пробаў нарвежскай рыбы.

эж