Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, усё больш беларускіх лекараў спрабуе знайсці лепшую долю за мяжой, паведамляюць naviny.by.
Як заявіў Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй сустрэчы ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (яго словы прыводзіць прэс-служба прэзідэнта), у краіне няма «сурʼёзнай праблемы з адтокам урачэбных кадраў з краіны».
Як было адзначана, лічбы Міністэрства аховы здароўя кажуць наступнае: з пачатку 2019 года з Беларусі зʼехалі прыкладна 200 лекараў (вярнулася 20 чалавек); у 2018 годзе – 158 і 40 (адпаведна).
Паводле слоў Лукашэнкі гэта тэма цяпер «ужо занадта раскручваецца». «Куды едуць у асноўным? У Польшчу і Літву. І зараз мусіруецца гэтае пытанне перш за ўсё ў апазіцыйных сродках масавай інфармацыі – яны ў Польшчы і Літве ўсе сядзяць. Чаму? Каб вас прыцягнуць туды. Шэнген, адзіную прастору – з Літвы і Польшчы лекары ірванулі ў Германію, Францыю, Вялікабрытанію зарабіць грошай. І там сёння бяда».
Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем канстатаваў, што сярод спецыялістаў, якія пакідаюць краіну, ёсць высакакласныя: «Вось гэта больш небяспечна. Але, улічваючы, што, атрымаўшы вопыт там, вы вернецеся дадому (а такіх вельмі шмат), гэта карысць. Яны там навучыліся новым тэхналогіям, якіх няма ў нас, і вярнуліся».
Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што маладым спецыялістам неабходна ствараць нармальныя бытавыя ўмовы для жыцця, каб яны не думалі пра адʼезд за мяжу.
ав