З-за туману сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на другую палову дня аўторка і першую палову серады. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.
17 снежня да 20-ай гадзіны туманы распаўсюдзяцца на заходнюю палову рэспублікі, а ў ноч на 18 снежня – на большую частку тэрыторыі краіны і захаваюцца ў першай палове дня. Бачнасць у тумане - 100-500 м, папярэджваюць сіноптыкі. У сталіцы чакаецца такое ж надвор'е.
Нагадаем, на гэтым тыдні ў Беларусі будзе пераважаць антыцыклонны характар надвор'я, чакаецца цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е, толькі ў канцы тыдня атмасферныя фронты, якія ідуць з Заходняй Еўропы, забяспечаць пахмурнае з ападкамі надвор'е.
нг