Беларуская Служба

Пачаўся разгляд іску Брэсцкага аблвыканкама да ТАА «АйПауэр» аб вяртанні грашовых сродкаў

17.12.2019 17:10
Брэсцкі аблвыканкам у абгрунтаванні пазову спасылаецца на інавацыйны дагавор, заключаны ў 2016 годзе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

У эканамічным судзе Брэсцкай вобласці адбылося папярэдняе пасяджэнне па іску Брэсцкага аблвыканкама да ТАА «АйПауэр» аб вяртанні грашовых сродкаў у інавацыйны фонд - паведамляе сайт Навіны.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, які прысутнічаў на судовым паседжанні, пазоўнік просіць суд спагнаць з ТАА «АйПауэр» 5 млн 725 тыс. рублёў у інавацыйны фонд, паколькі кампанія не выканала сваіх абавязацельстваў па дагаворы: не быў рэалізаваны ў тэрмін праект па будаўніцтву і ўводу ў эксплуатацыю акумулятарнага завода.

Па словах Кісляка, на папярэднім пасяджэнні былі заслуханы пазіцыі істца і адказчыка. Прадстаўнік ТАА «АйПауэр», у прыватнасці, не пагадзіўся з пазіцыяй аблвыканкама, заявіўшы, што апошні тэрмін уводу завода ў эксплуатацыю – другі квартал 2020 года. Пры гэтым ён спасылаўся на інвестыцыйны дагавор, заключаны ў 2017 годзе. Брэсцкі аблвыканкам у абгрунтаванні пазову спасылаецца на інавацыйны дагавор, заключаны ў 2016 годзе. У адпаведнасці з гэтым дагаворам завод павінен быў быць пабудаваны і запушчаны ў эксплуатацыю да 31 ліпеня 2019 года.

«Аблвыканкам заявіў хадайніцтва аб разглядзе пазову ў закрытым судовым пасяджэнні. Суддзя адмовіў у хадайніцтве. І актывісты змаглі прысутнічаць на гэтым пасяджэнні, – адзначыў Кісляк. – Такая пазіцыя аблвыканкама абуральная. Мы маем права на атрыманне інфармацыі аб тым, як трацяцца народныя грошы».

Асноўнае судовае паседжанне прызначана на 14 студзеня.

нг