Паглыбленая інтэграцыя Беларусі і Расіі адбываецца па прынцыпе «дзве дзяржавы - адна эканоміка». Пра гэта заявіў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін на сустрэчы з членамі расійскага Савета Федэрацыі, піша Тэлеграф.
Як паведамілі ў Мінэканамразвіцця, гэты прынцып прадугледжвае згладжванне усіх адрозненняў у рэгуляванні, у выкарыстанні розных інфармацыйных сістэм, маркіроўцы, стварэнне Адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы.
Па словах міністра, бакі «вельмі сур'ёзна прасунуліся», аднак застаецца шэраг няўзгодненых пытанняў. Ён спадзяецца, што на сустрэчы 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу ўдасца зрабіць «яшчэ адзін крок наперад».
ав